сёлетнія "майстры":

Ян Паспяшальскі

музыкант, журналіст, тэлевядучы, заснавальнік ды арганізатар "Музычнай Майстэрні"

Хуберт Кавальскі

папулярны кампазітар літургічнай музыкі, аўтар шматлікіх музычных праектаў: UrbSymphony, Misterium Przebaczenia,  супраца з New Life M, Raz, Dwa, Trzy, Bractwo Lutni, Хор Польскага Радыё ў Кракаве,  звязаны з Дамініканскім Літургічным асяродкам у Кракаве, дырыжор, кантрабасіст і спявак


 

Важнае... 

•«Майстэрня» пачнецца ў суботу 21 ліпеня (рэгістрацыя — з 14:00), а скончыцца ў нядзелю 29 ліпеня;

• пражыванне прадугледжана ў намётавым мястэчку пры кляштары францішканаў. Варта мець з сабою карымат ды спальны мяшок і – па магчымасці - палатку;

• кошт для ўдзельнікаў - 20 руб. Ён уключае ў сябе пакет удзельніка і харчаванне;

• для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне на працягу дня і гарачая вада;

• лекцыі будуць перакладацца на беларускую мову;

• просьба ад арганізатараў узяць з сабою спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты.

Увага: «майстэрня» прадугледжвае інтэнсіўную працу і лекцыі, таму просьба дэлегаваць выключна тых людзей, якія сапраўды зацікаўленыя ў касцёльным спеве. Пэўны досвед супольнага спеву ў хоры ці іншых групах заахвочваецца).

 

Едзеш?

Усіх удзельнікаў "Музычнай Майстэрні" 2018 просім зарэгістравацца. Зрабіць гэта можна не ўставаючы з крэсла, перайшоўшы па спасылцы вышэй